"Цмокі" - дзецям: баскетбол у масы
- Подробности
- Создано 26.04.2016 18:57
- Категория: Фестиваль 8-9 классов
- Просмотров: 774

У першы дзень спаборніцтваў удзельнікаў падтрымалі Аляксандр Кудраўцаў і Ягор Мешчаракоў, якія распавялі маленькім баскетбалістам пра сябе і нават правялі некалькі стрытбольных паядынкаў у якасці гульцоў.
Фінал баскетбольнага фестывалю для старшакласнікаў мінскага рэгіёну ў Бараўлянах прайшоў з запалам вартым лепшых гульняў прафесійных каманд. Пасля першых дзвюх гульняў, дзе вызначыліся пары фіналістаў, Аляксандр Куль пагутарыў з гульцамі і дзяўчатамі з групы падтрымкі, а таксама іх трэнерамі і кіраўнікамі.
Спадзяемся, што гэта было першае, але не апошняе такое баскетбольнае свята, што дазволіла дзецям мінскага рэгіёну далучыцца да баскетбола і дало ім шанец сустрэцца і пагутарыць з прафесіяналамі, якія прайшлі ўвесь шлях ад міні-баскетбола да спорту вышэйшых дасягенняў.
Магчыма, "Цмокі" сталі для іх ролевымі мадэлямі, на прыкладзе якіх яны змогуць расстаўляць свае жыццёвыя мэты і арыенціры.
"Я атрымаў вялікую колькасць станоўчых эмоцый і пераканаўся ў тым што пры належным падыходзе і арганізацыі можна рабіць спартыўныя мерапрыемствы, якія дазволяць дзецям развівацца не толькі як спартсменам але і як асобам, расці ва ўсіх сэнсах слова, - адзначае Аляксандр Куль, - акрамя таго, трэнеры, якія займаюцца адборам дзяцей у спартыўныя класы атрымліваюць магчымасць знаходзіць таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак і папаўняць шэрагі нашых патэнцыйных, будучых герояў баскетбольных баталій!"
Взято с http://bc-tsmoki.by